Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Заяўны прынцып аднаго акна-зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.
Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
НАШ ЭЛЕКТРОННЫ АДРАС:
ddu339@minskedu.gov.by
Тел. +375 17 375-84-64
Пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца службай "АДНО АКНО" адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 134 (Першы нацыянальны гандлевы дом). Рэжым працы: Панядзелак-Cубота з 10.00 да 22.00, Нядзеля - выхадны.
Атрымаць накіраванне для вызначэння дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі можна ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска па адрасе: г.Мінск, зав. К. Чорнага, 7 (каб.9). Графік прыёму: панядзелак з 8.00 да 13.00, серада з 14.00 да 20.00.
Пры сабе неабходна мець пашпарт законнага прадстаўніка і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці